Пуцін прыняў пастанову пра прэм'ера РФ
2- 10.05.2024, 9:31
- 23,022
Кандыдат названы сёння раніцай.
Кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін не стаў мяняць прэм'ера РФ. Урад Расеі зноў узначаліць Міхаіл Мішусцін, які займае гэтую пасаду з пачатку 2020 года.
Як паведамляюць расейскія агенцтвы са спасылкай на спікера Дзярждумы РФ Вячаслава Валодзіна, Пуцін унёс кандыдатуру Мішусціна раніцай у пятніцу. Дзярждума ўжо гатовая яго зацвердзіць: пасяджэнне з гэтым пытаннем у парадку дня прызначанае на дзве гадзіны дня.
Перад гэтым кандыдат у прэм'еры сустрэнецца з дэпутатамі ўсіх парламенцкіх фракцый.