21 траўня 2024, aўторак, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Business Insider: ATACMS ад ЗША могуць зрабіць Крым нікчэмным у вайсковым плане

1
Business Insider: ATACMS ад ЗША могуць зрабіць Крым нікчэмным у вайсковым плане

УСУ на парозе вялікага прарыву.

Балістычныя ракеты ATACMS далёкага радыусу дзеяння, прадстаўленыя ЗША Украіне, могуць зрабіць Крым "нікчэмным у вайсковым плане" для Расеі. Пра гэта піша выданне Business Insider са спасылкай на вайсковага аналітыка Філіпа Карбера.

СМІ нагадвае, што ЗША таемна адправілі блізу 100 вайсковых тактычных ракетных сістэм, вядомых як ATACMS, ва Украіну, якая ўжо выкарыстоўвала іх. Раней ЗША дасылалі ATACMS меншай далёкасці, што дапамагло Украіне ў барацьбе мінулай восенню.

«Але версіі, дасланыя нядаўна, могуць пераадолець блізу 290 міль, што ставіць пад прыцэл Украіны больш каштоўныя цэлі. Гэта ўключае ў сябе Крым, акупаваны Расеяй у 2014 годзе і мае вызначальнае значэнне для яе вайсковай стратэгіі ва Украіне», - адзначае выданне.

Карбер, які мае досвед працы ва Украіне, сказаў, што выдача ATACMS з'яўляецца «вялікім прарывам».

«Гэтая зброя фактычна можа зрабіць Крым нікчэмным у вайсковым плане», - падкрэсліў экспэрт.

СМІ адзначае, што Украіна раней наносіла шмат удараў па Крыме - значна аслабляючы расейскі Чарнаморскі флот, порт Севастопаль і перыядычна наносячы ўдары па стратэгічным Керчанскім мосце, які злучае паўвыспу з Расеяй.

«Яны былі ажыццёўленыя рознай зброяй, у тым ліку паветраныя і марскія беспілотнікі, і, магчыма, ракеты Storm Shadow/SCALP, пастаўленыя Вялікабрытаніяй і Францыяй. Але ATACMS мае ключавую перавагу перад Storm Shadows, паведамляе Радыё Свабодная Еўропа, у тым, што яны ляцяць значна хутчэй», - гаворыцца ў матэрыяле.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках