5 траўня 2024, Нядзеля, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пайшлі грыбы

20
У Беларусі пайшлі грыбы

Беларусы збіраюць смаржкі, страчкі і саркастыфу.

Першыя грыбы вылезлі ўжо пару тыдняў таму (некаторыя і не залазілі з восені), але масавы рывок здзяйсняюць толькі ў гэтыя хвіліны. Вастрыце нажы, рыхтуйце граблі – першыя прыгаршчы, прыполы, кошыкі ўжо сабраныя. На падыходзе грыбная лавіна. У гэтыя выходныя ёсць сэнс прачасаць лясы, піша «Анлайнер».

Увогуле беларускі грыбны чат і не клаўся. Ягоныя ўдзельнікі ўсю зіму нешта шукалі – знаходзілі часта. Але цяпер могуць рабіць гэта легальна.

Саркастыфа пунсовая ўпэўнена ўрываецца ва ўжытак грыбнікоў. Раней на яе глядзелі з падазрэннем, цяпер высветлілася, што гэта цалкам ядомы грыб. І прыгожы. Удзельніца чату «Грыбы Беларусі» Алена публікуе свежую ікебану.

Гэта артхаус ад Яна.

Галіна шле карцінкі з раёна Заслаўя.

Аляксей паказвае, як гэта выглядае ў прыгатаваным выглядзе.

Смаржкі і страчкі, якія прынята ўважаць за грыбныя першацветы, стартавалі за саркастыфай.

Нагадаем, сітуацыя з гэтымі грыбамі заблытаная. Страчок звычайны атрутны, яго не абмяркоўваем і не збіраем. Але ў нас расце таксама страчок гіганцкі – ядомы пасля адварвання. Ён святлейшы і шчыльнейшы за звычайны, менш «кучаравы», варта навучыцца адрозніваць. Вось для навочнасці гербарый ад Віталя. Гэта страчок гіганцкі (ядомы).

А гэта атрутны страчок звычайны ад удзельніка чату з імем Taragon.

Некаторыя медыкі, капіюючы і закальцоўваючы інфармацыю з інтэрнэту, называюць і смаржкі ўмоўна ядомымі. «Умоўнасць», відаць, заключаецца ў тым, што іх трэба варыць. О’кей. У любым выпадку яны рванулі.

Уладзімір з Мазырскага раёна паказвае кошык смаржкоў, датаваны 9 красавіка.

Меншчына таксама ўстае з каленяў: Яўген сабраў першыя экзэмпляры.

Галіну страчкі (падобна, гіганцкія) нагналі ў раёне Зацані пад Менскам.

Сезон адкрыты. Уключайцеся, выхваляйцеся, нагнятайце.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках