8 траўня 2024, Серада, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-баскетбалістка нацыянальнай каманды Беларусі можа стаць першай жанчынай-трэнеркай у гісторыі НБА

Экс-баскетбалістка нацыянальнай каманды Беларусі можа стаць першай жанчынай-трэнеркай у гісторыі НБА
ЛІНДСЭЙ ХАРДЫНГ

Яна можа ўзначаліць «Шарлот Хорнэтс».

Экс-баскетбалістка нацыянальнай каманды Беларусі Ліндсэй Хардынг можа стаць першай жанчынай-трэнеркай у гісторыі НБА, паведамляе ESPN. З ёй у найбліжэйшы час правядзе сумоўе кіраўніцтва клуба «Шарлот Хорнэтс».

Хардынг 39 гадоў. У 2015-м амерыканку запрасілі ў нацыянальную каманду Беларусі, яна атрымала беларускае грамадзянства і паспяхова выступала некалькі год. Ліндсэй Хардынг з'яўляецца галоўнай трэнеркай клуба «Стоктан Кінгз», які выступае ў G-лізе (там гуляюць фарм-клубы) і заняў першае месца ў Заходняй канферэнцыі. Нядаўна спецыялістку прызналі найлепшым трэнерам года ў згаданай лізе. Дагэтуль такую ўзнагароду атрымлівалі толькі мужчыны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках