8 траўня 2024, Серада, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Золата значна падаражэла ў большасці краін свету

Золата значна падаражэла ў большасці краін свету

Сталі вядомыя ключавыя прычыны.

У свеце актыўна даражэе золата: у пачатку бягучага тыдня цэннік ужо дасягнуў $2,350 тысяч за тройскую ўнцыю, інфармуе Bloomberg.

Фінансавыя аналітыкі мяркуюць, што пасля зніжэння працэнтных ставак у ЗША цана на залатыя зліткі можа падняцца яшчэ больш.

Такую сітуацыю на рынку золата тлумачаць супадзеннем наступных ключавых прычын:

- абвастрэнне ваенных рызык у свеце, уключаючы вайну ва Украіне, у сектары Газа, а таксама абвастрэнне стасункаў паміж Кітаем і Тайванем, Паўднёвай Карэяй і КНДР;

- палітычная нестабільнасць у ЗША на фоне прэзідэнцкіх выбараў; - чаканае зніжэнне працэнтных ставак ФРС ЗША;

- рост попыту на золата з боку цэнтральных банкаў у розных дзяржавах, якія імкнуцца дыверсіфікаваць свае партфелі.

У той жа час адзінага адказу на пытанне, што ж стала самай важкай прычынай росту коштаў на золата, пакуль даць не могуць. Што тычыцца сітуацыі ва Украіне, то тут попыт на золата таксама істотна вырас і дынаміка росту працягваецца: у лютым 2024 года было завезена $ 8,3 млн, што больш за леташні паказчык ($ 6,7 млн).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках