8 траўня 2024, Серада, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея папрасіла паліва ў Казахстане пасля пашкоджанняў вытворчасці на НПЗ

13
Расея папрасіла паліва ў Казахстане пасля пашкоджанняў вытворчасці на НПЗ

Бензіну ў краіне можа не выстарчыць.

Расейскія ўлады звярнуліся да Казахстана па дапамогу праз пагрозу дэфіцыту бензіну пасля таго, як удары ўкраінскіх дронаў і паводкі абрынулі вытворчасць на нафтаперапрацоўчых заводах, піша The Moscow Times.

Як паведамляе Reuters са спасылкай на тры крыніцы ў галіне, Масква папрасіла казахстанскія ўлады стварыць рэзерв бензіну на выпадак, калі ў Расеі ўзнікне яго дэфіцыт.

Са слоў аднаго з суразмоўцаў агенцтва, аб'ём запыту складае 100 тысяч тон. «Падпісалі пагадненне, усё аформілі ў рамках індыкатыўнага балансу», – растлумачыла крыніца Reuters.

Іншыя крыніцы агенцтва сумняваюцца, што Казахстан зможа выканаць просьбу Крамля: запасы бензіну ў краіне складаюць толькі 307 тысяч тон Аі-92 і 58,7 тысячы тон - Аі-95. Цяпер толькі Атыраўскі НПЗ можа выпускаць бензін экалагічнага класа К5 (Еўра-5), тады як Чымкенцкі НПЗ стаіць на рамонце (з 25 сакавіка да 8 траўня), а следам запланаваны рамонт Паўладарскага НХЗ (чэрвень-ліпень).

У канцы сакавіка Расея ўжо звярталася па дапамогу з бензінам да Беларусі. Са слоў кіраўніка камітэта энэргетыкі Дзярждумы Паўла Завальнага, была дасягнутая дамоўленасць аб закупах у аб'ёме 100-150 тысяч тон на месяц.

Крыніцы Reuters адзначаюць, што сітуацыя на расейскіх НПЗ абяцае дэфіцыт паліва. Ужо «ў траўні ў Расеі можа не выстарчыць бензіну для ўнутранага рынку», адзначае адзін з суразмоўцаў агенцтва.

З яго слоў, адказам уладаў можа стаць узмацненне жорсткасці дзейнай з 1 сакавіка забароны на экспарт бензіну: яна можа быць распаўсюджаная ў тым ліку на краіны ЕАЭС.

Паводле звестак Расстата, за тры тыдні сакавіка Расея страціла 10,1% вытворчасці бензіну і амаль 4% выпуску дызельнага паліва пасля серыі налётаў дронаў, якія спынілі перапрацоўку на НПЗ у Разані, Сызрані і Самары.

У мінулыя выходныя праз паводку спыніў працу Орскі НПЗ кампаніі «Фортэінвест». Летась завод перапрацаваў 4,5 млн тон нафты і вырабіў 0,8 млн тон аўтабензіну, 2,2 млн тон дызпаліва.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках