8 траўня 2024, Серада, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі і банкіры прагназуюць дэвальвацыю беларускага рубля

20
Чыноўнікі і банкіры прагназуюць дэвальвацыю беларускага рубля

Як насельніцтва і бізнэс рэагуюць на такія заявы.

У сакавіку насельніцтва прадало на 109,4 млн даляраў больш, чым купіла. Пра гэта паведамляе Нацбанк.

Так, у сакавіку фізічныя асобы ў сакавіку прадалі 971,5 млн даляраў, а набылі – на 109,4 млн менш. Агулам у першым квартале насельніцтва аднесла ў абменнікі 2 млрд. 7836 млн. даляраў, а купіла – на 263 млн. даляраў менш.

Кампаніі як у сакавіку, так і ў цэлым у першым квартале, больш актыўна куплялі валюту, чым здавалі ў абменнікі, піша «Люстэрка».

Што прагназуюць банкі і аналітыкі па курсе рубля да даляра на 2024 год

Нагадаем, паводле прагнозу некаторых беларускіх банкаў, нацвалюта ў 2024 годзе можа аслабнуць да 10% да цяперашніх значэнняў.

Аналітыкі BEROC таксама чакаюць, што нават пры адсутнасці шокаў беларускі рубель будзе слабець да кошыка валют – паводле вынікаў года знізіцца на 8-9%. Па іх прагнозе, пры знаходжанні курсу даляра да расейскага рубля паблізу 95-100 расейскіх рублёў за даляр курс даляра да беларускага рубля складзе 3,44 беларускага рубля за даляр у сярэднім за 2024 год (за цяперашні – 3,02 рубля). У такім выпадку 100 расейскіх рублёў будуць каштаваць 3,54 беларускага рубля.

У Нацбанку раней заявілі, што бачаць дэвальвацыйныя і інфляцыйныя рызыкі, якія звязаныя ў тым ліку з тым, што ў эканоміцы расце агульная сума «лішніх» сродкаў. Гэта выклікана сярод іншага тым, што насельніцтва і бізнэс актыўна набіраюць крэдыты.

Нагадаем, беларускі рубель за першы квартал гэтага года патаннеў на 2,28% адносна даляра.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках