8 траўня 2024, Серада, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі Арктык LNG-2 праз санкцыі ЗША ўжо не зможа стаць найбуйнейшым газавым заводам РФ

3
Расейскі Арктык LNG-2 праз санкцыі ЗША ўжо не зможа стаць найбуйнейшым газавым заводам РФ

Расейскаму «Новатэку» давялося мяняць планы.

Расійская кампанія «Новатэк» праз санкцыі плануе адмовіцца ад будаўніцтва трэцяй чаргі праекта Арктык LNG-2 на поўначы Сібіры. Лінію звадкавання газу могуць выкарыстоўваць для будаўніцтва завода ў Мурманскай вобласці, піша Reuters (пераклад - zn.ua).

Выданне нагадала, што рэсурснай базай Арктык LNG-2 з'яўляецца радовішча газу, размешчанае на Гіданскім паўвостраве. Удзельнікамі праекта былі: «Новатэк» (60%), французская TotalEnergies, кітайскія CNPC і CNOOC, а таксама японскі кансорцыум Mitsui і Jogmec (усе – па 10%). Total і японскія кампаніі замарозілі свой удзел у праекце.

Нягледзячы на выхад кампаній з праекта, у снежні 2023 года «Новатэк» запусціў першую чаргу Арктык LNG-2. Аднак праект чакала наступная няўдача - расейцам не ўдалося наладзіць вываз звадкаванага газу праз адсутнасць танкераў. Паколькі танкеры патрэбныя адмысловыя - якія працуюць ва ўмовах значнай таўшчыні лёду. Кампаніі, з якімі раней былі дамоўленасці ў дачыненні да танкераў, зноў жа праз санкцыі, адмовіліся ад супрацоўніцтва.

Як вынік, усе сілы «Новатэк» перакінуў у Мурманскую вобласць, дзе плануецца яшчэ большы завод: у яго будзе тры лініі магутнасцю 6 800 000 тон кожная. Для транспартавання газу з паўвострава Гідан збіраюцца пабудаваць трубаправод працягласцю 1300 км.

Першыя дзве лініі звадкавання збіраюцца запусціць да канца 2027 года, трэцюю - у 2029 годзе. Зрэшты, для параўнання, другую лінію Арктык LNG-2 «Новатэк» планаваў на 2024 год, трэцюю - на 2026 год.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках