4 траўня 2024, Субота, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явяцца новыя дарожныя знакі і разметка

18
У Менску з'явяцца новыя дарожныя знакі і разметка

Як яны выглядаюць?

Некаторыя бацькі, забіраючы дзяцей са школы, могуць падоўгу затрымлівацца на месцах, прызначаных для пасадкі і высадкі юных пасажыраў. У менскай ДАІ прыдумалі новы спосаб барацьбы з такімі кіроўцамі.

Экспэрыментальныя знакі і дарожную разметку паблізу ад устаноў адукацыі пачнуць выкарыстоўваць ужо сёлета, паведамляюць «Минск-Новости». Іх размесцяць у тым ліку і месцах, дзе ўжо абсталяваны пікап-зоны.

- Мы імкнёмся кожную ўстанову адукацыі забяспечыць зонамі, прызначанымі для пасадкі і высадкі навучэнцаў. Але яшчэ ёсць факты парушэння правілаў спынення і стаянкі кіоўцамі МС у такіх месцах. Гаворка ідзе аб працяглай стаянцы транспарту ў гэтых зонах, што не дазваляе ў поўнай меры іх выкарыстоўваць па прызначэнні, - пракаментаваў намеснік начальніка ўправы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзяніс Лівановіч.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках