21 траўня 2024, aўторак, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Напады дронаў на НПЗ прывялі да дэфіцыту бензіну ў РФ

10
Politico: Напады дронаў на НПЗ прывялі да дэфіцыту бензіну ў РФ

У Пуціна сур'ёзныя праблемы.

Хваля ўдараў беспілотнікаў па нафтаперапрацоўчых заводах у глыбіні Расеі прывяла да таго, што скончыўся запас бензіну.

Пра гэта паведамляе Politico.

Паводле звестак выдання, у Расеі рэзка выраслі кошты дызельнага паліва для спажыўцоў. У параўнанні з папярэднімі паказнікамі толькі за апошні тыдзень яны выраслі амаль на 10 адсоткаў.

Кошты бензіну таксама дасягнулі шасцімесячнага максімуму – выраслі больш чым на 20 адсоткаў з пачатку года. Гэта звязана з тым, што праз сталыя атакі на НПЗ змяншаецца пастаўка паліва, бо ўсё больш прадпрыемстваў вымушаныя прыпыняць вытворчасць.

Для Расеі атакі на нафтаперапрацоўчыя заводы наносяць крытычныя страты, бо колькасць паліва зменшылася не толькі для цывільных спажыўцоў, але і для ваеннай тэхнікі.

Заўважым, што ў 2023 годзе Расея была змушаная накласці забарону на экспарт бензіну і дызельнага паліва праз дэфіцыт на ўнутраным рынку. Аднак на міжнародным рынку расейскае паліва каштавала даражэй, чым унутры краіны-агрэсаркі. Таму пасярэднікі прадавалі бензін за мяжу на чорным рынку.

Сітуацыя з нафтаперапрацоўчымі заводамі прымусіць Расею выбіраць – напаўняць сродкамі за бензін свой бюджэт і такім чынам спансаваць вайну ва Украіне або забяспечыць палівам сваіх вайскоўцаў і цывільных асобаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках