Латвія перадасць Украіне новы пакет вайсковай дапамогі
4- 30.04.2024, 17:10
- 3,318
З дронамі і СПА.
Урад Латвіі ўзгадніў перадачу украінскім абаронцам новага пакета вайсковай дапамогі. Ён будзе ўключаць дроны і супрацьпаветраную абарону.
Аб гэтым паведаміла прэм'ер-міністра Латвіі Эвіка Сіліня.
- Урад толькі што ўхваліў перадачу ўкраінскім узброеным сілам зенітных прылад NBS, тактычных беспілотных сістэм назірання і іншых неабходных матэрыялаў. Гэта дапаможа палепшыць як супрацьпаветраную абарону Украіны, так і яе выведвальныя магчымасці, - напісала кіраўніца латвійскага ўрада.
Яна падкрэсліла, што Расея зараз з'яўляецца самай вялікай пагрозай для бяспекі ва ўсім свеце. Таму Латвія штогод выдзяляе на вайсковую дапамогу Украіне 0,25% свайго ВУП.
- Мы будзем працягваць падтрымліваць Украіну як на двухбаковай аснове, так і разам з нашымі супольнікамі, - дадала Сіліня.