4 траўня 2024, Субота, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі арыштавалі рахункі і нерухомасць намесніка Шайгу і ягоных сваякоў

7
У Расеі арыштавалі рахункі і нерухомасць намесніка Шайгу і ягоных сваякоў
ЦІМУР ІВАНОЎ

У тым ліку і актывы былых жонак.

Маскоўскі суд наклаў забеспячальныя меры на банкаўскія рахункі, нерухомасць і актывы былога намесніка міністра абароны РФ Цімура Іванова, які праходзіць паводле справы аб хабары ў асабліва вялікай суме, паведамляе ТАСС.

"Усё, што зарэгістравана на яго і на ягоную жонку, а таксама на былых жонак і пяцярых дзяцей, уключаючы прыёмных, уся гэтая маёмасць ужо арыштаваная сталічным судом у мэтах забеспячальных мер у выпадку прызнання высокапастаўленага афіцэра пасля вінаватым", - расказаў субяседнік агенцтва.

Іванова затрымалі 23 красавіка. На наступны дзень Басманны суд Масквы арыштаваў яго на два месяцы. Чыноўніку ставіцца ў віну дапамога кампаніям — падрадчыкам Мінабароны, якія бясплатна рабілі яму рамонт, распавёў адвакат фігуранта Мурад Мусаеў.

Паводле версіі следства, Іваноў "уступіў у злачынную змову з трэцімі асобамі, загадзя аб'яднаўся з імі для ўчынення арганізаванай групай злачынства - атрымання хабару ў асабліва вялікай суме ў выглядзе выканання паслуг маёмаснага характару пры правядзенні падрадных і субпадрадных работ для патрэб Міністэрства абароны". Гэтыя паслугі выконваў “Алімпбуд”. Са звестак крыніцы ТАСС, кошт паслуг мог скласці 1 млрд руб.

Іванову выстаўленае абвінавачанне паводле ч. 6 арт. 290 КК (атрыманне хабару). Чыноўніку пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі. У судзе Іванова не прызнаў віну, казаў ягоны адвакат Дзяніс Балуеў.

Паводле справы праходзяць яшчэ два фігуранты: прадпрымальнік Сяргей Барадзін, якому таксама інкрымінуецца атрыманне хабару, і саўладальнік ТАА "Алімпбуд" Аляксандр Фамін, якога падазраюць паводле ч. 5 арт. 291 КК (дача хабару ў асабліва буйным памеры). Абодвух суд арыштаваў на два месяцы.

24 красавіка міністр абароны РФ Сяргей Шайгу сваім загадам адхіліў Іванова ад пасады намесніка міністра, сказала крыніца ТАСС. Гэтую пасаду ён займаў з траўня 2016 года і курыраваў усе буйныя будоўлі вайсковага ведамства.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках