27 снежня 2024, Пятніца, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Народны збор для народнага сайта

2
Народны збор для народнага сайта

Нам значны кожны патрон.

Дарагія сябры! Прыйшоў час, калі мы просім у вас дапамогі.

Ва ўмовах вольнага медыярынку сайт «Хартыя’97» мог бы забяспечваць сябе, зарабляючы на рэкламе. Але сёння мы вымушаныя працаваць з эміграцыі і змагацца з блакаваннем, каб даносіць да вас праўду.

Больш за 25 гадоў наш сайт працуе 16 гадзінаў на дзень (а падчас важных падзеяў – кругласутачна), 7 дзён на тыдзень, супрацьстаючы прапагандзе Лукашэнкі і Пуціна. Аднак сродкаў, якія вылучаюць на падтрымку беларускіх незалежных СМІ еўрапейскія донары, крытычна не стае. Скарачаецца і колькасць фондаў, якія працуюць з Беларуссю.

Таму мы вымушаныя прасіць дапамогі ў вас, нашых чытачоў.

Нядаўна мы запусцілі магчымасць падтрымаць працу «Хартыі’97» празPatreon. Дзякуй нашым патронам, якія ўжо дапамагаюць праз гэтую пляцоўку.

Чаму мы прапануем вам менавіта гэты спосаб партнёрства? У нашай працы важная рэгулярная і цыклічная падтрымка. Складана развівацца, наймаць новых людзей на працу, калі твой гарызонт планавання – адзін-два месяцы.

Падтрымка праз Patreon магла б развязаць гэтую праблему, зрабіўшы працу сайта стабільнай, а мы б маглі сканцэнтравацца на галоўнай мэце – набліжэнні пераменаў у нашай краіне.

Як працуе Patreon?

Гэта сучасная пляцоўка, праз якую аўтары і СМІ могуць збіраць ахвяраванні.

На сэрвісе Patreon вы можаце аформіць падпіску на «Хартыю’97», выбраўшы памер ахвяравання, якім вы хочаце нас падтрымаць.

Сістэма прапануе вам або стварыць рахунак, прыдумаўшы пароль, або аўтарызавацца праз пошту ці сацыяльныя сеткі. Потым вы робіце перавод.

Першы раз плацеж спісваецца ў дзень, калі вы афармляеце падпіску. Потым плацеж, які вы выбралі, будзе спісвацца штомесяц.

Важны момант: плацеж ідзе наўпрост платформе, а ў плацежных сэрвісах не адлюстроўваецца, каго вы хацелі падтрымаць, што робіць падтрымку праз Patreon самым бяспечным спосабам дапамагчы нам.

У сваім кабінеце на Patreon вы зможаце ў любы момант змяніць памер падтрымкі ці адпісацца ад нас.

Нагадаем, што ў вас ёсць магчымасць падтрымаць нас праз PayPal і ахвяраваннямі на рахунак фонду «Хартыя’97».

Нам вельмі патрэбная ваша дапамога. Нам значны кожны патрон!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках