17 траўня 2024, Пятніца, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іранская СПА не змагла выявіць ізраільскую ракету ў Ісфахане

Іранская СПА не змагла выявіць ізраільскую ракету ў Ісфахане

Тэгерану перадалі сігнал.

Ізраільская ракета здолела падбіць сістэмы супрацьпаветранай абароны Ірана без выяўлення іранскімі радарамі. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на крыніцы.

Паводле словаў суразмоўцаў газеты, атака была накіраваная на тое, каб паслаць Ірану сігнал, паводле якога Ізраіль можа абысці яго сістэмы абароны і паралізаваць іх.

Дзве іранскія крыніцы расказалі The New York Times, што Ізраіль здолеў падбіць радар сістэмы СПА С-300, дыслакаванай на ваеннай базе «Шыкары» ў Ісфахане.

Пра тое, што мэтай атакі, верагодна, быў радар, паведамляюць таксама журналісты расследавальнікі, якія прааналізавалі спадарожнікавыя здымкі. На іх відаць, што сам пашкоджаны радар застаецца на месцы, але іншыя часткі ўстаноўкі прыбраныя.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках