29 красавiка 2024, панядзелак, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі падпісаў закон аб мабілізацыі ва Украіне

4
Зяленскі падпісаў закон аб мабілізацыі ва Украіне

Закон з подпісам прэзідэнта Украіны вернуты ў Вярхоўную Раду.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў законапраект аб мабілізацыі №10449. Пра гэта гаворыцца на сайце Вярхоўнай Рады.

Раніцай, 16 красавіка, законапраект быў накіраваны на подпіс прэзідэнту. А ўжо а 15.43 Зяленскі падпісаў яго.

У адпаведнасці з правіламі праз месяц пасля падпісання прэзідэнтам Украіны закон набудзе моц.

Што прадугледжвае закон аб мабілізацыі

У адпаведнасці з новым дакументам замест тэрміновай службы будзе ўведзеная базавая вайсковая служба тэрмінам 5 месяцаў у мірны час і 3 месяцы ў ваенны час. Украінцы, малодшыя за 24 гады, змогуць выбіраць год і перыяд праходжання базавай службы.

Вайсковая падрыхтоўка ва Украіне

Таксама будзе ўведзеная базавая агульнавайсковая падрыхтоўка. З 2025 года яна стане элементам навучання ў навучальных установах, будзе праводзіцца ў ВНУ ўсіх форм уласнасці.

Тыя грамадзяне, якія знаходзяцца на вайсковым уліку, змогуць добраахвотна стварыць персанальны электронны кабінет прызыўніка, вайсковаабавязанага або рэзервіста.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках