16 траўня 2024, Чацвер, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трук беларускага каскадзёра атрымаў прэстыжную прэмію

4
Трук беларускага каскадзёра атрымаў прэстыжную прэмію

Ён перамог у намінацыі «Найлепшы трук/сцэна з транспартным сродкам».

На днях у Маскве ўручалі штогадовыя ўзнагароды Гільдыі каскадзёраў Расеі. У выніку адну з іх павёз дадому беларус Аляксандр Сітнік.

Як піша kinonews.ru, Аляксандр перамог у намінацыі «Найлепшы трук / сцэна з транспартным сродкам». Прыз беларусу ўручылі рэжысёр Дзюнсукэ Кінасіта і актор Антон Панпушны.

– Гэты трук быў падрыхтаваны для тэлесерыяла «Фенікс», – падзяліўся падрабязнасцямі з Onlíner Аляксандр. – Сюжэт такі: просты мужык заступіўся за дзяўчыну на запраўцы. У выніку бандыты надумалі яго прыстрашыць і пачалі падразаць на дарозе, пагражаючы пісталетам. Нас папрасілі зрабіць трук, паводле якога мужчына-заступнік уразаецца ў машыну і ягоны пікап Mitsubishi падлятае.

Рэжысёр хацеў, каб джып для відовішчнасці падляцеў як мага вышэй. Вядома, у рэальным жыцці ён наўрад ці так узляцеў бы, але для нас быў важны менавіта палёт. Таму мы паставілі асноўны трамплін pipe ramp і два маленькія. У выніку дамагліся патрэбнага выніку і машына паднялася ў паветра прыкладна на 5 метраў і праляцела 21.

Наколькі быў складаным трук? Усе сцэны, звязаныя з палётам або пераваротам машыны, уважаюцца за складанапастановачныя і рызыкоўныя. У гэтым выпадку ўсё трэба дакладна вылічыць і вымераць, каб машына праляцела і ўпала ў патрэбнае месца.

Паводле словаў Аляксандра, беларуская каманда каскадзёраў DST стала чальцом Гільдыі каскадзёраў Расеі ў 2023 годзе. Гэта дазволіла беларусам намінавацца на штогадовую прэмію. Усе трукі, пададзеныя на конкурс, былі сярод намінантаў, а сцэна з серыяла «Фенікс» атрымала перамогу.

У працы над трукам Аляксандру Сітніку дапамагалі Андрэй Лук'янец, Васіль Каваленка, Дзяніс Вайніцкі, Яўген Аляшкевіч і Руслан Аканаеў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках