Bulgari выпусціў самы тонкі механічны гадзіннік у свеце
5- 11.04.2024, 20:27
- 6,230
Таўшчынёй з манету.
Італьянскі ювелірны брэнд Bulgari прапанаваў самы тонкі механічны гадзіннік. Мадэль атрымала назву Octo Finissimo Ultra COSC. Кошт такога гадзінніка – € 600 тысячаў.
Таўшчыня гадзінніка ўсяго 1,7 міліметра, дыяметр лічбоўніка – 40 міліметраў, а заводзіць яго трэба ў спецыяльным футарале. Тыраж Octo Finissimo Ultra COSC складае ўсяго 20 асобнікаў.
Дамагчыся больш тонкага лічбоўніка атрымалася дзякуючы працы інжынераў, гадзіншчыкаў і дызайнераў. Так, корпус дапрацавалі за кошт аптымізацыі сапфіравага шкла.
Для незвычайнага гадзінніка Bulgari распрацаваў адмысловы футарал з лічбавым інтэрфэйсам, які дазваляе заводзіць і ўстанаўліваць час. Даволі змясціць гадзіннік у футарал, увесці час і, націснуўшы на кнопку, запусціць цыкл наладжвання. Праз некалькі імгненняў гадзіннік будуць заведзены і настроены на патрэбны (і дакладны) час.