19 траўня 2024, Нядзеля, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У моладзі дакладна сталёвыя нервы»

9
«У моладзі дакладна сталёвыя нервы»

Спакойны беларус не спалохаўся, калі заіскрыўся вагон метро, і стаў героем сацсетак.

У Менску раніцай 30 сакавіка адбылося надзвычайнае здарэнне ў метро: у адным з вагонаў заіскрылася падлога, з'явіўся дым, цягнікі на Маскоўскай лініі давялося спыніць. Рух аднавілі праз 20 хвілінаў, а ў МНС патлумачылі інцыдэнт зацісканнем тармазных калодак. Адзін з пасажыраў таго самага вагона зняў момант, калі з-пад падлогі пасыпаліся іскры, – відэа ўжо сабрала больш за мільён праглядаў у TikTok. Карыстальнікі абмяркоўваюць не толькі само надзвычайнае здарэнне, але і хлопца, які быў яго непасрэдным «суседам» і праявіў зайздросную стрыманасць, піша «Люстэрка».

Як адзначыў аўтар відэа, задымленне адбылося на пераездзе паміж станцыямі метро «Кастрычніцкая» і «Плошча Леніна». У нейкі момант у вагоне пачуўся гучны трэск, з-пад люка ў падлозе вылецеў сноп іскраў і паваліў дым.

На шчасце, пасажыраў на гэтым месцы не было. Аднак за пару сядзенняў ад яго знаходзіўся малады чалавек, які адрэагаваў на ўсё з дзіўным спакоем: павярнуў галаву да дымлівага люка і толькі праз некаторы час марудліва ўстаў і адышоў у бок.

Многія карыстальнікі ў каментарах уразіліся вытрымцы менчука і адзначылі, што самі паводзілі б сябе па-іншаму:

«У хлопца нервовая сістэма [супер]. Я б ужо падлогу шліфавала ад пераляку».

«Дзіўлюся спакою беларусаў».

«Можна мне такую ўпэўненасць у жыцці, як у хлопца, які сядзіць».

«У моладзі дакладна сталёвыя нервы».

«Хлопцу гэты свет ужо даўно зразумелы».

Зрэшты, сёй-той выказаў здагадку, што мянчук быў у слухаўках і папросту не паспеў своечасова адрэагаваць на трэск і іскры.

Некаторыя прызналіся, што ў іх развілася новая фобія і яны больш ніколі не будуць сядзець у метро, а іншыя ўвогуле цяпер не хочуць там ездзіць.

Відавочцы інцыдэнту адзначылі, што супрацоўнікі метро і экстранныя службы спрацавалі дакладна і зладжана і не дапусцілі панікі. Аднак у каментарах хапіла і крытыкі – у асноўным лаялі рухомы склад падземкі: маўляў, ён уяўляе з сябе «старызну», якой «месца на сметніку».

Ёсць і тыя, хто перакананы, што нічога страшнага не адбылося: «Ну, бывае! Чалавек ідзе, ідзе і ўпадзе. А тут тэхніка. Дый, мяркуючы з відэа, не небяспечна. Было б небяспечна – звальвалі б, а не здымалі».

Нагадаем, пасля тэракту ў Падмаскоўі ў менскім метро ўзмацнілі захады бяспекі: арганізаванае ўзмацненне дзяжурных зменаў і рэзервовых групаў службы бяспекі метрапалітэна, патруляванне і агляд электрацягнікоў, а ўвесь дзяжурны персанал накіраваны на выяўленне безгаспадарных прадметаў і падазроных асобаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках