3 траўня 2024, Пятніца, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус паспрабаваў у Маскве знайсці чысты аўтамабіль

32
Беларус паспрабаваў у Маскве знайсці чысты аўтамабіль

Ролік сабраў больш за мільён праглядаў і сотні каментароў.

Беларус у цік-току пад мянушкай potternov паспрабаваў знайсці на дарогах Масквы не запэцканы аўтамабіль. Вось што ў яго атрымалася.

На адным відэа аўтару зусім не давялося ўбачыць чыстае аўто, піша nashaniva.com. «У Маскве на такіх брудных аўто ездзяць! У Менску такіх так часта не ўбачыш. Ці гэта культура такая, ці агульная дамоўленасць - не ведаю. Едзе і ўвогуле няма нумара», — кажа ён.

@potternov #минск #москва #беларусь #россия #приехали #москву #беларуси #чище #potternov ♬ оригинальный звук - PotterNov

А ўжо на другім відэа яму ўдалося ўбачыць чыстае аўто.

«Я знайшоў чысты аўтамабіль, глядзіце, спераду едзе!» - кажа аўтар відэа.

@potternov #чистая #машина #москве #москва #могилев #минск #беларусь #potternov ♬ оригинальный звук - PotterNov

Адзіным чыстым аўто сярод суседніх быў аўтамабіль з магілёўскімі нумарамі.

Гэта відэа паглядзелі больш за мільён разоў, карыстальнікі пакінулі сотні каментароў.

«Уся рэч у камерах. У Беларусі мала камер за парушэнне ПДР, у Расеі - на кожным слупе, і не мыюць аўто, каб не чытаўся нумар».

«Я з Менска, і ў нас на паркоўцы здалёку можна зразумець, дзе стаіць аўто на расейскіх нумарах - звычайна яны займаюць месцы для інвалідаў».

«У мяне пляменнік з Пецярбурга, калі прыязджае ў Менск - ён у шоку, калі яму паласу саступаюць)) Кажа - забыўся, якое гэта файнае адчуванне!»

«У нас мужыкі лепш даглядаюць свае аўто, чым сябе».

«Я памятаю ў дзяцінстве, перад паездкай у Менск, тата абавязкова мыў аўто, бо ў сталіцу едзем», - дзеляцца карыстальнікі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках