У Менску зніклі з раскладу рэйсы папулярнай турэцкай авіякампаніі
2- 30.03.2024, 13:10
- 8,010
Яна патрапіла пад санкцыі.
ЕЗ абмежаваў палёты праз Еўропу турэцкай Southwind Airlines. Авіякампаніі забаранілі ўзлятаць, лётаць і прызямляцца ў Еўропе, абгрунтаваўшы гэта санкцыйным рэгламентам у дачыненні да РФ. Пастанова была прынятая 28 сакавіка, паведаміла выданне turizmguncel.
Апошні рэйс па маршруце Стамбул – Менск над тэрыторыяй ЕЗ авіякампанія выканала 28 сакавіка. Наступны за ім па тым жа маршруце (STW625) з 29 на 30 сакавіка праходзіў ужо над тэрыторыяй РФ.
А далей усё зусім незразумела. Самалёт, які прыляцеў у Менск сёння ноччу, павінен быў вылецець назад у Стамбул у 01:35, але гэтага не адбылося – самалёт усё яшчэ ў Менску, а ягоны вылет пазначаны як скасаваны.
Больш за тое, з сайта авіякампаніі зніклі з продажу ўвогуле ўсе квіткі на далейшыя рэйсы ў/з Менска.