27 красавiка 2024, Субота, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары паўднёвага ўсходу Менска скардзяцца на дзіўны смурод

12
Жыхары паўднёвага ўсходу Менска скардзяцца на дзіўны смурод

У адміністрацыі Ленінскага раёна сталіцы далі тлумачэнні.

У апошнія дні жыхары Лошыцы, раёна Камвольнага камбіната, ускраіны Серабранкі абмяркоўваюць на форумах непрыемны смурод і вылучаюць розныя версіі яго паходжання. «Мінск-Навіны» звярнуліся па каментар да першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Валерыя Цімашэнкі.

- Перш за ўсё адзначу: ніякіх аварый на сістэмах гаспадарча-фекальнай каналізацыі на тэрыторыі Ленінскага раёна не адбылося. Найбольш магчымая прычына - пачатак сельскагаспадарчых работ у Менскім раёне і ўнясенне арганічных угнаенняў на палях, размешчаных за Менскай колавай аўтадарогай з боку Лошыцы. У апошнія дні вецер прыносіць гэтыя пахі ў жылыя кварталы. Гэта - часовыя нязручнасці, - паведаміў В. Цімашэнка.

Ён таксама звярнуў увагу на абсурднасць адной з версій, што крыніцай смуроду могуць быць ачышчальныя збудаванні, якія знаходзяцца на рэканструкцыі каля вул. Карзюкі:

- Гэтыя аб'екты прызначаны для ачысткі і скіду ў рэкі або вадасховішча выключна дажджавой вады.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках