9 траўня 2024, Чацвер, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НПЗ у Краснадарскім краі спыніў працу пасля ўдару

4
НПЗ у Краснадарскім краі спыніў працу пасля ўдару

Дроны трапілі ва ўстаноўкі па перапрацоўцы нафты.

Украіна ажыццявіла масаваную атаку на энэргетычныя і вайсковыя аб'екты Краснадарскага краю РФ. На сцвярджэнні Мінабароны Расеі, уначы сілы супрацьпаветранай абароны збілі над рэгіёнам 66 беспілотнікаў самалётнага тыпу.

Пад удар зноў патрапіў Славянскі нафтаперапрацоўчы завод (НПЗ). Узнік пажар. Кіраўнік Славянскага раёна Раман Сінягоўскі ўдакладніў, што ў выніку была пашкоджаная рэктыфікацыйная калона, рэзервуарны парк застаўся цэлым.

Паводле звестак краявога МНС, дрон трапіў у сепарацыйную ўстаноўку, адбылося ўзгаранне на плошчы 5 м², якое ўжо ліквідавалі.

У выніку пашкоджанняў НПЗ часткова спыніў працу, паведаміў «Інтэрфаксу» дырэктар у комплекснай бяспецы групы кампаній «Славянск ЭКА» Эдуард Труднеў. З яго слоў, завод атакавалі 10 беспілотнікаў: у тым ліку яны патрапілі ва ўстаноўкі па перапрацоўцы нафты. Цяпер на тэрыторыі НПЗ збіраюць абломкі. «Магчымая наяўнасць утоеных пашкоджанняў. Казаць аб ацэнцы шкоды яшчэ заўчасна», — дадаў Труднеў.

Да гэтага Славянскі НПЗ, які ўваходзіць у топ-5 найбуйнейшых кампаній краю па нафтаперапрацоўцы з магутнасцю 5,2 млн тон на год, трапляў пад удар 17 сакавіка. Загарэлася вытворчая пляцоўка, адзін чалавек памёр ад сардэчнага прыступу.

Губернатар Краснадарскага краю Веніямін Кандрацьеў паведаміў, што ў ноч на суботу налёт дронаў таксама зазналі Северскі і Кушчэўскі раён. «Спрабавалі атакаваць НПЗ і аб'екты інфраструктуры. Як дакладваюць з месцаў - пацярпелых і сур'ёзных пашкоджанняў няма. Аператыўныя службы ліквідуюць узгаранні ў выніку падзення БПЛА», - напісаў ён.

Відавочцы распавялі Astra, што ў Северскім раёне быў атакаваны Ільскі НПЗ: на тэрыторыю завода ўпаў дрон, узнік пажар. Таксама пад удар трапіў вайсковы аэрадром у станіцы Кушчэўскай, паведамілі крыніцы тэлеграм-канала ў экстранных службах. У выніку пацярпелі самалёты - іх колькасць і ступень пашкоджанняў высвятляецца.

Паводле звестак Мінэнэрга Украіны, удары былі нанесеныя па Славянскім і Ільскім НПЗ, а таксама па бітумным заводзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках