27 красавiка 2024, Субота, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Каталіцкага касцёла ў Беларусі ў малітве згадаў святароў, якія знаходзяцца ў зняволенні

3
Кіраўнік Каталіцкага касцёла ў Беларусі ў малітве згадаў святароў, якія знаходзяцца ў зняволенні

І тых, хто вымушаны быў эміграваць.

Кіраўнік Каталіцкай царквы ў Беларусі Іосіф Станеўскі ў малітве згадаў святароў, якія знаходзяцца ў зняволенні. На гэта звярнуў увагу тэлеграм-канал "Хрысціянская візія".

“За тых, хто з намі злучаецца духоўна. Святароў, якія не змаглі прыехаць з-за хваробы, за святароў, якія ў вязніцы, у зняволенні. За ўсіх нас і тых, якія шукаюць шчасця ў свеце”, - сказаў арцыбіскуп.

Іосіф Станеўскі стаў кіраўніком Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі ў верасні 2021 года. Да Станеўскага гэтую пасаду займаў Тадэвуш Кандрусевіч.

У 2023 годзе арыштавалі 10 каталіцкіх святароў. Трое з іх на канец года заставаліся ў зняволенні, гаворыцца ў дакладзе арганізацыі Aid to the Church in Need. Больш чым у Беларусі святароў пераследавалі ў Нікарагуа. Там у 2023 годзе ў турму патрапілі 46 чалавек, піша “Медыязона”.

У сакавіку 2024 года работніка кафедральнага касцёла Уладзіслава Беладзеда прысудзілі да трох гадоў калоніі. Яго судзілі паводле некалькіх артыкулаў: “распальванне варожасці” (частка 1 артыкула 130 КК), “абраза Лукашэнкі2 (частка 1 артыкула 368 КК) і “абраза прадстаўніка ўлады” (артыкул 369 КК).

Каталіцкага святара Генадзя (Генрыха) Акалатовіча абвінавачваюць у “здрадзе дзяржаве” (артыкул 356 КК).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках