27 красавiка 2024, Субота, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль гатовы пайсці на непапулярную пастанову для расейцаў

5
Крэмль гатовы пайсці на непапулярную пастанову для расейцаў

Вайна занадта дорага каштуе.

Учора, 27 сакавіка, журналісты з The Wall Street Journal апублікавалі артыкул пад назоў «Уладзімір Пуцін хоча падняць падаткі». Гэту непапулярную пастанову расейскі дыктатар будзе змушаны прыняць з-за таго фінансавага становішча, у якім апынулася РФ на фоне вайны ва Украіне.

Бюджэт РФ паступова слабее на фоне вайны ва Украіне. Экспэрты падлічылі, што адзін дзень вайны каштуе ворагу 300 млн даляраў. Па выніках 2023 года Пуцін заявіў расейцам аб эканамічным росце на 3,6%. Аднак такі рост звязаны з тым, што трыльёны рублёў былі ўкладзеныя Крамлём у ваенна-прамысловы комплекс РФ. Такія паказчыкі напраўду схавалі «бум» у цывільнай эканоміцы, 16% стаўкі ад Цэнтрабанка РФ і адток маладой працоўнай сілы.

У Фондзе нацыянальнага дабрабыту РФ знаходзіцца 135 млрд даляраў, аднак Крэмль мае доступ толькі да 58 млрд даляраў. Пры гэтым яшчэ ў 2023 годзе Пуцін узяў з фонду 38 млрд даляраў. Калі ў гэтым годзе Пуцін зноў наважыцца звярнуцца да Фонду, то грошай у ім не застанецца, менавіта таму ён гатовы падняць падаткі для жыхароў РФ.

Экспэрты ўжо не раз пісалі аб тым, што як толькі Пуціна пераабяруць на новы тэрмін, дык ён адразу ж прымае непапулярныя пастановы. Мінулы раз гэта было павелічэнне пенсійнага ўзросту.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках