18 снежня 2024, Серада, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка рыхтуецца да нападу на Балтыю

37
Лукашэнка рыхтуецца да нападу на Балтыю
ФОТА: ДЗМІТРЫЙ АЗАРАЎ
КОММЕРСАНТ

Поўня дурня.

Зноў, як і летам 2022 года, абвастрыліся размовы аб магчымым далучэнні войска Лукашэнкі да сіл уварвання Расеі. Нібыта, калі гэта адбудзецца гэтай вясной, то прынцыпова памяняе расклады на полі бою на карысць агрэсара.

Асцярогі маюць падставы. Узброеныя сілы Беларусі поўнасцю інтэграваныя ў РФ. Пастаянна праходзяць вучэнні і манеўры, якія вядуць былыя вагнераўцы. Вайскоўцаў Беларусі пераконваюць, што яны зараз — трэцяе па сіле войска Еўропы пасля Расеі і Украіны (цікава, з якой нагоды?), асабліва, пасля таго, як Беларусь быццам бы стала ядзернай дзяржавай. Поўня дурня, але паўтараюць усе - ад Лукашэнкі і яго прапагандыстаў да бабуль пад пад'ездамі.

Пуцін вельмі хацеў бы замазаць беларусаў ва ўкраінскай крыві - яму да зарэзу трэба пашырэнне геаграфіі вайны - са стратэгічнага пункту гледжання паспяховы наступ 50-тысячнай групоўкі з Беларусі з намерам разрэзаць Украіну напалову і разбурыць лагістыку паставак заходняй зброі і боепрыпасаў - гэта было б амаль фатальным.

Але гэта ў тэорыі. На практыцы беларускія вайскоўцы ва Украіну не хочуць. Рэч у тым, што толькі частка іх павялася на расейскую прапаганду, звольнілася з шэрагаў войска Беларусі і пайшла на кантракт у войска РФ. Большасць такіх безгаловых ужо рэальна пакінулі галовы і іншыя часткі цела закапаныя ва ўкраінскія чарназёмы. А тыя, што дагэтуль жывыя, расказваюць, што вайна ва Украіне страшная, крывавая і зусім не такі прыемны шпацыр па трафеі, як напяваюць расейскія рэкруцёры.

Лукашэнка ўцягнуў бы Беларусь у вайну, але пры ўмове, што супраціў Украіны ўжо зламаны, фронт упаў, і гаворка не пра тое, каб ваяваць, а каб паспець урваць нешта для сябе ад захопу Украіны. Але не раней.

З большай імавернацю можна прадбачыць супольную вайсковую правакацыю Расеі і Беларусі супраць краін Балтыі. У Маскве і Менску перакананыя, што краіны Балтыі не маюць уласных рэсурсаў для абароны, а NАТО не рызыкне наўпрост уступаць у вайну. Вось тут "трэцяе войска свету", хаваючыся за Расеяй і нападаючы на "безабаронных", і можа сябе праявіць.

Аляксандр Качаткоў, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках