З'явіліся новыя звесткі аб ліквідацыі ў Маскве топ-канструктара крылатых ракет X-59/X-69
25- 12.12.2024, 14:23
- 67,770
Гэта была аперацыя ГУВ.
Ліквідацыя намесніка генеральнага канструктара, кіраўніка аддзела праграмнага забеспячэння канструктарскага бюро "Марс" Міхаіла Шацкага магла быць аперацыяй Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны. Злачынца займаўся мадэрнізацыяй крылатых ракет X-59 да ўзроўню Х-69.
Шацкага застрэлілі ў Кузьмінскім лесапарку паблізу Кацельнікаў Маскоўскай вобласці. Пра гэта OBOZ.UA паведамілі праінфармаваныя крыніцы ў Сілах абароны Украіны.
Як адзначаюць крыніцы ў Сілах Абароны, да знішчэння Шацкага можа мець дачыненне Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны.
Шацкі быў кіраўніком аддзела функцыянальнага праграмнага забеспячэння расейскага федэральнага дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства доследна-канструктарскага бюро "Марс", якое з'яўляецца даччыным прадпрыемствам расейскага дзяржаўнага холдынгу атамнай энэргіі "Расатам".
Ліквідаваны злачынец займаўся мадэрнізацыяй крылатых ракет X-59 да ўзроўню Х-69, а ягоныя калегі лічылі знішчанага канструктара галоўным ідэолагам укаранення штучнага інтэлекту ў БПЛА і ў іншыя лятальныя і касмічныя расейскія апараты.
“Нагадваем, што кожная асоба, якая так ці інакш мае дачыненне да развіцця расейскага ВПК і такім чынам падтрымлівае расейскую агрэсію супраць Украіны, з'яўляецца законнай мэтай для Сіл Абароны”, - адзначыў суразмоўца ў САУ.