Біткойн падскочыў да $53 680
14- 26.02.2024, 21:01
- 4,392
На рынку ажыятаж.
Кошт біткойна цягам некалькіх гадзінаў падскочыў больш чым на $2100 (4,4%) да $53687. Гэта самы высокі кошт крыптавалюты са снежня 2021 года, паведамляе агенцтва Bloomberg.
На стан вечару панядзелка біткойн гандлюецца на ўзроўні $53350.
Попыт на біткойн стабільна рос з пачатку лютага дзякуючы ўхвале ЗША ў пачатку года спотавых біржавых біткойн-ETF фондаў.
Кошт крыптавалюты дасягнуў двухгадовага піку $ 50369 12 лютага, але на наступны дзень пачаў зніжацца праз тое, што спекулянты ўзялі перадышку пасля перыяду росту кошту фіксацыі прыбытку.
Новы скачак кошту быў зафіксаваны 14 лютага – $51902.