Пахаванне Навальнага можа адбыцца ў канцы тыдня
3- 26.02.2024, 15:49
- 12,972
Пра гэта заявілі паплечнікі расейскага апазіцыянера.
Публічнае развітанне з расейскім апазіцыянерам Аляксеем Навальным плануюць правесці ў канцы працоўнага тыдня, гэта значыць да 1 сакавіка.
Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Навальнага Кіра Ярмыш у Х.
“Мы шукаем залу для публічнага развітання з Аляксеем. Час: канец гэтага працоўнага тыдня. Калі ў вас ёсць прыдатнае памяшканне, звяжыцеся з намі, калі ласка”, - напісала яна.
24 лютага маці памерлага ў турме расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага Людміле аддалі цела сына.
23 лютага прэс-сакратарка Навальнага Кіра Ярмыш пісала, што Следчы камітэт РФ паставіў ультыматум маці - альбо яна згаджаецца на таемнае пахаванне сына, альбо яго пахаваюць на тэрыторыі калоніі. Яна адзначала, што маці адмовілася весці перамовы са Следчым камітэтам, бо там "не маюць паўнамоцтваў вызначаць, як і дзе ёй хаваць сына".