У Латвіі надумалі не мяняць назву Беларусі на латышскай мове
29- 26.02.2024, 10:21
- 7,730
Па-латышску наша краіна называецца Baltkrievija.
У Латвіі надумалі не мяняць назву Беларусі на латышскай мове. Адпаведную пастанову лінгвісты прынялі летась, піша DELFI са спасылкай на Цэнтр дзяржаўнай мовы.
Па-латышску наша краіна называецца Baltkrievija. Гучала прапанова змяніць назву на «Baltrutenia». Адпаведна, і беларусаў замест «baltkrievi» па-латышску сталі б называць «baltrutēņi». Але ўрэшце лінгвісты рэкамендавалі захаваць цяперашнюю назву.
Варта дадаць, што Расея на латышскай мове называецца «Krievija».