Прэм'ер Італіі абвінаваціла РФ у нападзе ХАМАС на Ізраіль
- 24.02.2024, 16:32
- 5,990
І заклікала дапамагчы Украіне перамагчы.
Тэрарысты ХАМАС не сталі б нападаць на Ізраіль у кастрычніку летась, калі б Расея не пачала вайну супраць Украіны, выказала меркаванне газеце il giornale прэмʼер-міністр Італіі Джорджа Мелоні.
З ейных слоў, Расея «парушыла» сістэму міжнароднага права, гэта «выклікала рэакцыю на Блізкім Усходзе».
Мелоні заявіла, што дзеянні Расеі мелі «каскадныя наступствы для іншых абласцей свету – ад Блізкага Усходу да Балкан і Афрыкі.
На думку італьянскага прэмʼера, «калі ва Украіне не будзе адноўлена міжнародная законнасць, канфлікты будуць працягваць размнажацца».