18 снежня 2024, Серада, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрфан Кудусаў: У Крыме ўжо чакаюць УСУ

1
Эрфан Кудусаў: У Крыме ўжо чакаюць УСУ
Эрфан Кудусаў

Расейцаў трэба апярэдзіць.

Вядомы грамадскі актывіст, адзін з лідараў крымскататарскага народа Эрфан Кудусаў распавёў сайту Charter97.org аб супраціве ў Крыме, асабістым свяце, звязаным з патапленнем расейскага ракетнага катара «Іванавец» і аб унікальным праекце, які ён узначальвае.

Група ўкраінскіх вайскоўцаў і інжынераў ствараюць рабатызаваныя дыстанцыйна-кіраваныя зенітна-ракетныя комплексы для УСУ:

- Хто мы? Удзельнікі праекта - дзейныя вайскоўцы, людзі, якія знаходзяцца на «нулі» і часам наперадзе «нуля». Гэта байцы з разлікаў ПЗРК - хлопцы, якія на плячо бяруць Stinger, «Стралу», «Іголку», «Гром» і быццам бы робяць стрэлы - і ўсё. Але насамрэч гэта вельмі небяспечная праца. Калі на перадавой ёсць прыярытэтныя цэлі для ворага - танк або разлік ПЗРК, то страляць будуць па ПЗРК. Таму што такі разлік уяўляе максімальную небяспеку для супраціўніка - самалётаў, гелікаптэраў, дронаў «Ланцэт», «Zala», «Шахед» і гэтак далей. Найперш будуць страляць па ПЗРК.

Выйшаў разлік ПЗРК на пазіцыю - ужо небяспека. Страляць трэба з адкрытай мясцовасці. Таксама байцы не могуць адразу стрэліць, бо падрыхтоўка займае час - астуджаецца цепланаводная галоўка спецыяльным газам. Гэта пяць-сем секунд, але таксама час. Затым алгарытм уключэння ракеты. Ва ўмовах вайны, калі супраціўнік тэхналагічна роўны, а часам і перасягае ўкраінцаў, гэта велізарная небяспека і страты байцоў, чаго вельмі не хацелася б. На жаль, за час, пакуль мы працавалі, былі і параненыя, і загінулыя.

Таму ўкраінскія байцы сталі ініцыятарамі стварэння аддаленага рабатызаванага комплексу ПЗРК. Хлопцы з інжынерным складам розуму, з досведам, разуменнем, што трэба, бо ад гэтага залежаць жыцці ўкраінскіх байцоў.

У нашай камандзе ёсць некалькі груп таленавітых інжынераў, якія прадстаўляюць абаронныя прадпрыемствы Украіны. Гэта вельмі моцная знітоўка ў плане стварэння новага прадукту. А ў нашым выпадку - комплексу ПЗРК, якім можна было б кіраваць выдалена.

Што мы ўжо зрабілі? За гэтыя два гады былі апрабаваныя тры прататыпы. Гэта прататыпы, якія кіраваліся па кабелі. Сёння мы ўжо падышлі да прафесійнага прадукту, бо першыя ўзоры рабіліся «на каленках», у перапынках паміж баявымі задачамі. Усё гэта было спалучана з небяспекай.

Дарэчы, разлік, які працуе з нашай камандай, падбіў два верталёты Ка-52 і адзін самалёт Су-24. Гэта шкода для Расеі на дзясяткі мільёнаў даляраў.

На гэтых трох прататыпах былі апрабаваныя многія вузлы і сістэмы. Сёння ўжо зразумела, куды далей рухацца, мы ствараем першы завадскі ўзор, які, калі і не будзе пушчаны на канвеер, але дробнасерыйная вытворчасць будзе наладжаная.

На жаль, усе працэдуры, звязаныя з атрыманнем грантаў, сертыфікацыяй і кадыфікацыяй, атрыманнем папер ад Мінабароны Украіны, - гэта дастаткова доўгі працэс.

Мы павінны максімальна адвесці нашых байцоў падалей ад ворага, каб усё, што страляла, было блізка да расейцаў, а самі байцы былі на выдаленні. Сёння вайна ідзе ў новым тэхналагічным вымярэнні. Дроны пачалі ўжо замяняць артылерыю. Чым мы больш тэхналагічныя, тым больш жыццяў і здароўя нашых байцоў мы можам захаваць.

- Давайце пагаворым аб сітуацыі ў Крыме. Учора УСУ эфектна стукнулі па расейскай авіябазе «Бельбек». Напэўна не абышлося без дапамогі мясцовага супраціву.

- Я ўвесь час на сувязі з Крымам і разумею, што там можа быць, што там адбывалася і што будзе адбывацца. Вядома, без інфармацыі знутры працаваць УСУ было б у дзясяткі разоў складаней. У нашых спецслужбаў ёсць вельмі шмат інфармацыі знутры. І яе плынь вораг заглушыць не зможа. Бо вялізная частка насельніцтва Крыма (не скажу, што пераважная, але вельмі вялікая) супраціўляецца. Яна не можа ваяваць адкрыта, але можа перадаваць інфармацыю, казаць пра тое, што адбываецца. Мы можам весці нелегальную працу, і мы гэта робім.

Штодзённыя абстрэлы аб'ектаў акупацыйнага войска ў Крыме - вынік супольнай працы і ГУР, і СБУ, і УСУ, і нашых падраздзяленняў, і мясцовага насельніцтва. Без гэтай дапамогі ўдараў было б нашмат менш.

Магу сказаць, што сёння ў мяне асабістае свята. Учора ўкраінскія воіны ўтапілі ракетны катар «Іванавец». Чаму для мяне гэта асабісты момант? Я сам іванавец. Вучыўся ў расейскім горадзе Іванаве, скончыў там ўніверсітэт. У мяне, калі я пачуў гэтую навіну, была «радасць з асаблівым цынізмам».

Бо маса маіх аднакурснікаў жыве ў гэтым горадзе, былі сябры. Калі ў 2014 годзе пачыналася вайна, я тэлефанаваў усім: «Хлопцы, выступіце супраць, нешта зрабіце, не ездзіце ў Крым». Ніхто гэтага не пачуў. Тады я сказаў ім, што будзе вайна такога маштабу, што закране ўсіх. Людзі прамаўчалі. Цяпер іх блізкія, суседзі, і сябры атрымліваюць труны і «чорныя пакеты» з Украіны.

Для мяне вельмі добрая навіна, што катар «Іванавец» быў патоплены ў Данузлаве, на беразе тут у мяне вялізны зямельны надзел.

- Крым акупаваны ўжо амаль 10 гадоў. Ці ўплывае на мясцовых жыхароў расейская прапаганда? Ці многія чакаюць УСУ?

- Вядома, прапаганда ўплывае. Яна працуе паводле сістэмы, пра якую расказваў калісьці Гебельс: «Калі 20 разоў сказаць чалавеку, што ён свіння, ён зарохкае». Але працуе гэтая сістэма не паўсюдна і далёка не на ўсіх. Досыць вялікі адсотака насельніцтва Крыма не паддаецца прапагандзе. Людзі чакаюць і дзейнічаюць. Многія з іх не хочуць ваяваць, з'язджаюць з Крыма, каб ці іх дзяцей, ці іх саміх не мабілізавалі.

Ацэньваць у лічбах - складаны працэс, гэта будзе «пальцам у неба». Мы бачым па акцыі «Жоўтая стужка», калі людзі фатаграфуюць аб'екты ў Крыме на фоне жоўтай стужачкі, якая азначае вяртанне ва Украіну, што такіх людзей вельмі шмат. Гэта і партызанская праца, і вядомая група «АТЭШ». Сітуацыя кардынальна адрозніваецца ад Данбаса і Луганску. Мы абсалютна ўпэўненыя ў гэтым. Людзі чакаюць, мы з імі ўвесь час на сувязі.

Аднак дзесяць год робяць сваю справу. Бесперапынна ўздзейнічаць на мясцовых жыхароў Украіна не можа, многія каналы інфармацыі закрытыя. Дзеці, якім было 12-13 у 2014 годзе, сталі паўналетнімі. На жаль, мы губляем моладзь у Крыме, гэта факт.

Менавіта таму вайна сёння павінна быць больш эфектыўнай і хуткай, а для гэтага патрэбнае сучаснае ўзбраенне, дапамога заходніх партнёраў. Не проста дапамога савецкім узбраеннем або заходнім, якое было праведзенае ў 70-80-я гады, а найноўшымі ўзорамі, якія павінны праходзіць выпрабаванні ва Украіне.

Мы, крымскія татары, украінцы, якія максімальна зацікаўленыя ў перамозе, імкнёмся ствараць новыя тыпы ўзбраенняў, якіх няма нават на Захадзе. Магу сказаць, што тыя ж ПЗРК, якія выкарыстоўваюцца ў амерыканскім войску, да прыкладу - Avenger, на жаль, не заўсёды падыходзяць для Украіны. Інтэнсіўнасць баёў і тэхналагічнасць ворага на іншым узроўні. Тыя ж Avenger, яшчэ не даехаўшы да нуля, могуць знішчацца расейцамі, бо тыя ведаюць іх контуры.

Таму патрэбнае сучаснае ўзбраенне, апрабаванае ва Украіне, падтрымка ўкраінскага абароннага сектара. Тады мы пераможам ворага.

Патрэбная таксама насычанасць сучаснай зброяй, тры ўзоры нічога не дадуць, патрэбныя трыста ці тры тысячы ўзораў. Усё трэба рабіць своечасова, а не паводле прынцыпа - «нешта здарылася - далі зброю». Расейцаў трэба апярэджваць. Калі мы гэта будзем рабіць, а Захад будзе дапамагаць, тады мы расейцаў хутка пераможам.

Вы можаце падтрымаць унікальны праект, які выратуе жыцці ўкраінскіх воінаў

Рэквізіты валанцёрскіх банкаўскіх картак:

У грыўнях:

5168 7456 1052 0246 КУДУСАЎ ЭРФАН ЭНВЕРАВІЧ

ПРЫВАТБАНК МФА 305299

IBAN UA363052990262096400933534168

Рахунак атрымальніка 262096400933534168

РНАКПП атрымальніка 2511812717

Прызначэнне аплаты - валанцёрская дапамога на праект УРПЗРК

https://send.monobank.ua/jar/35d84Vfie7

PAYPAL - [email protected]

У далярах USA:

5168 7456 1052 0253

BENEFICIARY:

Атрымальнік (ПІБ уладальніка рахунку лацінкай і адрас)

KUDUSOV ERFAN, 01001, Ukraine, city Kyiv, Street Mitropolita Andreia Sheptitskogo, Building 3B, Flat 57

ACCOUNT:

Рахунак у банку атрымальніка (нумар пластыкавай карткі або існы рахунак у Прыватбанку)

5168745610520253

BANK OF BENEFICIARY:

Банк атрымальніка

JSC CB PRIVATBANK, 1D HRUSHEVSKOHO STR., KYIV, 01001, UKRAINE

SWIFT CODE/BIC: PBANUA2X

CORRESPONDENT ACCOUNT:

Рахунак банка атрымальніка ў банку-карэспандэнце

36445343

INTERMEDIARY BANK:

Банк карэспандэнт

Citibank N.A., NEW YORK, USA

SWIFT CODE/BIC: CITIUS33

IBAN:

UA963052990262036400933534924

У EURO:

5168 7456 1052 0303

BENEFICIARY:

Атрымальнік (ПІБ уладальніка рахунку лацінкай і адрас)

KUDUSOV ERFAN, 01001, Ukraine, city Kyiv, Street Mitropolita Andreia Sheptitskogo, Building 3B, Flat 57

ACCOUNT:

Рахунак у банку атрымальніка (нумар пластыкавай карткі або існы рахунак у Прыватбанку)

5168745610520303

BANK OF BENEFICIARY:

Банк атрымальніка

JSC CB PRIVATBANK, 1D HRUSHEVSKOHO STR., KYIV, 01001, UKRAINE

SWIFT CODE/BIC: PBANUA2X

CORRESPONDENT ACCOUNT:

Рахунак банка атрымальніка ў банку-карэспандэнце

623-160-5145

INTERMEDIARY BANK:

Банк карэспандэнт

J.P.MORGAN AG, FRANKFURT AM MAIN, GERMANY

SWIFT CODE/BIC: CHASDEFX

IBAN:

UA223052990262056400933535547

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках