18 снежня 2024, Серада, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выдаткі бюджэту РФ на вайну паставілі новы рэкорд

15
Выдаткі бюджэту РФ на вайну паставілі новы рэкорд

2 мільярды рублёў за гадзіну.

Восеньскі наступ расейскага войска ў Данбасе, які павярнуўся рэкордным з пачатку ўварвання лікам ахвяраў, лёг цяжарам на расейскі федэральны бюджэт, паведамляе The Moscow Times.

У трэцім квартале бюджэтныя выдаткі паводле артыкула «нацыянальная абарона» дасягнулі беспрэцэдэнтных 4,328 трыльёна рублёў, падлічыў на падставе звестак «Электроннага бюджэту» навуковы супрацоўнік нямецкага Інстытута праблемаў міжнароднай бяспекі Яніс Клюге.

У параўнанні з другім кварталам ваенныя траты бюджэту павялічыліся на 80%, а ў гадавым выразе – на 53%. У сярэднім на ўтрыманне войска і набыццё зброі ў ліпені – верасні расейскі ўрад выдаткаваў 329 млрд рублёў на тыдзень, 47 млрд рублёў на дзень, або 1,96 млрд рублёў за гадзіну.

На дзясяткі адсоткаў падскочылі як адкрытыя выдаткі, так і таемныя, вынікае з падлікаў Клюге: у публічнай частцы бюджэту на абарону было выдаткавана 1,381 трлн рублёў (71% да другога квартала), а ў закрытай – 2,947 трлн (131%).

У выніку за адзін квартал «ваенная машына» з'ела амаль тры гадавыя бюджэты ўсёй сістэмы вышэйшай адукацыі ў краіне (1,546 трлн рублёў), 15 гадавых бюджэтаў нацпраекту «Ахова здароўя» і блізу 15 гадавых бюджэтаў буйных рэгіёнаў, такіх як Іркуцкая вобласць (270 млрд рублёў) або Новасібірская вобласць (333 млрд).

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках