Адразу некалькі беларускіх банкаў увялі абмежаванні з замежнымі карткамі
2- 9.12.2024, 17:40
- 8,682
Новаўвядзенні тычацца зняцця гатоўкі ў банкаматах.
Некалькі беларускіх банкаў уводзяць абмежаванні на картках замежных фінансавых устаноў. Яны ўстанавілі столь у зняцці гатовых грошай у сваіх банкаматах, піша «Зеркало».
“Банк Решение” з 9 снежня ўстанавіў ліміт на зняцце гатоўкі праз свае банкаматы для карт, выпушчаных банкамі за межамі Беларусі. Цяпер максімальная сума, якую можна зняць з адной карты на працягу месяца, складае 49 базавых адзінак (1960 рублёў). Гэтае абмежаванне распаўсюджваецца як на аперацыі ў беларускіх рублях, так і ў замежнай валюце, эквівалентнай гэтай суме па курсе Нацбанка на дату зняцця гатоўкі.
Такую ж суму абмежавання з 1 снежня ўсталяваў "Сбер Банк". "У гэтым ліміце ўлічваюцца аперацыі як у беларускіх рублях, так і аперацыі ў замежнай валюце паводле курсу Нацыянальнага банка", — гаворыцца ў паведамленні арганізацыі.
Аналагічныя меры прыняў "Тэхнабанк". З 9 снежня ён увёў месячны ліміт на зняцце гатоўкі з карт банкаў-нерэзідэнтаў. Максімальная сума, якую можна зняць на працягу месяца - 1990 рублёў.
Такое ж абмежаванне з 10 снежня ўвёў "Банк РРБ". У гэтым выпадку максімальная сума гатовых грошай з картак замежных банкаў — 1950 рублёў на месяц. З гэтай жа даты пачне дзейнічаць абмежаванне ў "Парытэтбанка". Ён устанавіў столь 50 базавых адзінак за месяц. Гэта 2 000 рублёў.