26 снежня 2024, Чацвер, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МУС Літвы расказаў, што будзе з памежнымі пераходамі, якія засталіся на мяжы з Беларуссю

20
Кіраўнік МУС Літвы расказаў, што будзе з памежнымі пераходамі, якія засталіся на мяжы з Беларуссю

"Варта падрыхтавацца да магчымых цяжкасцяў".

Прызначаны міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч кажа, што не бачыць неабходнасці закрываць два памежныя пераходы з Беларуссю.

«Памежнікі, на мой погляд, выконваюць сваю працу, але, магчыма, трэба правесці аналіз сітуацыі і падрыхтавацца да магчымых цяжкасцяў. Мы абмяркуем гэта з кіраўніцтвам, вывучым абстаноўку. Цяпер я не бачу неабходнасці зачыняць памежныя пераходы», - заявіў Кандратовіч у пятніцу ў эфіры праграмы «Тэма дня» на LRT.

Цяпер працуюць памежныя пункты «Салечнікі» і «Меднікі».

Са слоў Кандратовіча, закрыццё гэтых пунктаў немагчымае праз міжнародныя абавязкі:

«Важна разумець, што астатнія пункты пропуску выконваюць і міжнародныя функцыі. Транзіт ажыццяўляецца не толькі ў Беларусь ці Расею, але і далей».

Нагадаем, у жніўні мінулага года былі закрытыя пункты «Шумск» і «Цверач», а ў сакавіку бягучага года — «Лаварышкі» і «Райгорад».

Акрамя таго, летась было вырашана спыніць пропуск пешаходаў і веласіпедыстаў праз «Меднінкі» і «Салечнікі», а таксама абмежаваць пасадку і высадку пасажыраў на чыгуначных пунктах кантролю «Кяна» і «Кібартай» за выключэннем некаторых выпадкаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках