У Парыжы праходзяць урачыстасці, прысвечаныя аднаўленню Сабора Парыжскай Маці Божай: анлайн
5- 7.12.2024, 21:50
- 5,020
Нотр-Дам адчыняюць пасля рэканструкцыі.
У суботу, 7 снежня, у Парыжы праходзіць цырымонія адкрыцця Сабора Парыжскай Маці Божай пасля рэканструкцыі. На адкрыццё прыбыў абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, а таксама ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
"Суспільне" вядзе жывую трансляцыю падзеі:
Нагадаем, што маштабны пажар у саборы Парыжскай Маці Божай адбыўся 15 красавіка 2019 года. Ён доўжыўся 15 гадзін, у выніку пажару абваліліся шпіль і дах будынка. Паводле звестак французскіх следчых, пажар у саборы магло выклікаць кароткае замыканне або курэнне на працоўным месцы. Рэканструкцыя Сабора пачалася ў 2020 годзе.