Эканаміст: Адбываецца глабальная фінансавая ізаляцыя Крамля
3- 6.12.2024, 17:24
- 8,808
Эканамічнай будучыні ў Расеі няма.
Расея ідзе да татальнай фінансавай ізаляцыі. Такое меркаванне сёння, 6 снежня, у эфіры тэлеканала FREEДОМ выказаў эканаміст Ілля Несхадоўскі.
Ён пракаментаваў інфармацыю аб закрыцці расейскім дзяржаўным банкам «ВТБ» адзінага даччынага падраздзялення ў Афрыцы ў сувязі з тым, што банк адключаны ад сістэмы SWIFT.
«Гэта азначае, што пэўны кірунак па фінансавых аперацыях будзе абмяжоўвацца. Мы памятаем, у сярэдзіне 2022 года былі ўведзеныя санкцыі супраць «Сбербанка» ў Еўрапейскім Звязе. Яму таксама давялося закрыць свае дочкі, свае філіялы. І зважаю, што гэта ўжо наступная хваля. Гэта ўжо не закрыццё філіялаў у эканамічна развітых краінах. Вы ўжо закрываеце тыя кірункі, на якія вы хацелі рабіць стаўку, як альтэрнатыву гандлю з развітымі краінамі», - падкрэсліў эканаміст.
Несхадоўскі нагадаў, што раней з Кітаем у РФ былі абмежаваныя розныя разлікі, адбываецца закрыццё філіялаў расейскіх банкаў у такіх краінах, як Казахстан, Узбекістан, Туркменістан.
«Гэта значыць, іншымі словамі, на сёння адбываецца глабальная фінансавая ізаляцыя Расеі. Нават калі вам неяк удасца прапаноўваць свае тавары, таму што, сапраўды, вашыя тавары прымітыўныя — гэта сыравіна, і свету патрэбная сыравіна. Пытанне застаецца адкрытым, а якім чынам вы будзеце атрымліваць грошы адтуль? Калі заходнія банкі з вамі працаваць не маюць намеру, а вашых уласных банкаў проста там няма, гэта значыць, вы не будзеце ажыццяўляць гэтыя аперацыі. Таму гэта яшчэ адзін такі званок, што Расея ідзе да поўнай, татальнай фінансавай ізаляцыі, і, адпаведна, як бы яны там не малявалі свае паказчыкі ВУП, эканамічнай будучыні ў Расеі папросту няма. Ваш тавар ніхто не будзе ў свеце набываць», - сказаў ён.