Вядомы суп стаў спадчынай ЮНЭСКА
7- 5.12.2024, 16:53
- 8,714
Яго радзіма - Тайланд.
Тайскі востры суп з крэветкамі том-ям кунг унеслі ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА. Пра гэта паведаміла міністр культуры Тайланда Судаван Вангсупхакіткасон.
З яе слоў, суп адлюстроўвае лад жыцця тайскага народа, прынамсі, яго любоў да прыроды і добрае фізічнае і псіхалагічнае здароўе. Ён таксама выступае «мяккай сілай» у распаўсюджванні культуры краіны.
Том-ям-кунг - традыцыйны суп фермерскіх грамадаў з цэнтральнага Тайланда. Там яго гатуюць з мясцовых прадуктаў - крэветак, леманграсу, лайма, перцу чылі, рыбнага соусу і іншых.