У Рэчыцы МАЗ скаціўся ў Дняпро
- 5.12.2024, 15:46
- 3,912
Перад гэтым ён прабіў агароджу.
У Рэчыцы кіроўца МАЗ не даў рады кіраванню на слізкай дарозе, прабіў агароджу на набярэжнай і скаціўся ў раку Дняпро, паведамілі ў прэс-службе выратавання на вадзе.
«Сведкамі здарэння сталі працаўнікі выратавальнай станцыі, якія непадалёк рыхтаваліся праводзіць навучальныя спускі. Яны аператыўна дапамаглі людзям, якія за лічаныя секунды апынуліся ў вадзе», - распавялі ратавальнікі.
У выніку здарэння 41-гадовы мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні.
На месцы інцыдэнту працуюць супрацоўнікі ДАІ і МНС.