Колькі будуць каштаваць жывыя ялінкі сёлета
2- 5.12.2024, 11:56
- 2,124
Кошты падняліся.
У Беларусі будзе працаваць блізу 1000 ялінкавых кірмашоў. Высветлілі, колькі давядзецца аддаць за жывую лясную прыгажуню сёлета.
Ялінкавыя кірмашы з'явяцца ўжо з 16 снежня. Ва ўсякім разе ў Віцебску абвешчана менавіта так. З 17-га снежня адкрыюцца і ў Берасці. У Менску ж пачнуць працаваць з 22 снежня.
Кошты дрэўцаў будуць адрознівацца не толькі ў залежнасці ад памеру. Значэнне мае і рэгіён, дзе будуць прадаваць ялінкі.
Як расказала БелТА намесніца кіраўніка Берасцейскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання Таццяна Самойлавіч, самыя папулярныя ў насельніцтва дрэўцы вышынёй 1,5–2 м.
Прыблізна сёлета ялінка да 1 м будзе каштаваць прыкладна Br8, да 2 м - крыху больш за Br10. Кошт трохметровай прыгажуні складзе блізу Br12,5.
Цікава, што летась мінімальная сума, якую прасілі за ялінку на базары, складала Br7. А вось кампазіцыі з галінак можна было купіць ад Br4.