На Камароўскім рынку з'явілася кола агляду
4- 3.12.2024, 21:59
- 6,944
Відэафакт.
Камароўскі рынак Менска ўпрыгожыла кола агляду да навагодніх святаў, паведамляе агенцтва «Менск-Навіны».
У першых днях снежня на Камароўцы ў Менску – навагодняя атмасфера. У павільёнах сталі прадаваць навагоднюю прадукцыю, ды і сам рынак змяніўся ў чаканні святаў.
Акрамя таго, у цэнтры Камароўкі з'явілася казачнае мястэчка з сапраўдным катком і колам агляду. Навагодняя інсталяцыя парадуе і дзяцей, і дарослых, бо ў цэнтры рынку з'явілася сапраўдная зімовая казка. Галоўныя яе разыначкі – кола агляду з зіхоткімі святлодыёдамі, зімовы горад і таксама сапраўдны каток.