27 снежня 2024, Пятніца, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейкі сталі часцей шукаць спосаб выправіць мужоў і былых на вайну

18
Расейкі сталі часцей шукаць спосаб выправіць мужоў і былых на вайну

Гэтую тэндэнцыю звязваюць з павелічэннем выплатаў за заключэнне кантракта з Мінабароны РФ.

Тэлеграм-канал «Привет, ты иноагент» вывучыў статыстыку запытаў у пошукавіку «Яндэкса» і выявіў, што ў 2024 годзе расейкі сталі часцей цікавіцца, як выправіць мужа ці былога партнёра на вайну ва Украіне, піша «Холод».

Паводле звестак тэлеграм-канала, калі ў другой палове 2023 года карыстальнікі адпраўлялі запыт «як выправіць мужа на вайну / СВА» прыкладна 200 разоў на месяц, то сёлета колькасць такіх запытаў вырасла больш як у 20 разоў – да прыкладна пяці тысячаў запытаў на месяц.

Аўтары тэлеграм-канала звязалі гэтую тэндэнцыю з павелічэннем рэгіянальных і федэральных выплатаў за заключэнне кантракту з Мінабароны РФ. Як пішуць «Важныя гісторыі», сёлета ва ўсіх расейскіх рэгіёнах улады хоць бы раз павялічвалі памер выплатаў. У сярэднім аднаразовая рэгіянальная выплата ў краіне вырасла ў 5,3 разу і дасягнула амаль 900 тысячаў расейскіх рублёў (блізу 8500 даляраў).

Акрамя таго, адзначае «Привет, ты иноагент», у кастрычніку гэтага года расейкі сталі шукаць інфармацыю, як выправіць на вайну былога партнёра. Тэлеграм-канал піша, што запыты «выправіць былога на СВА» сталі папулярнымі толькі ў кастрычніку і лістападзе гэтага года, але з чым гэта звязана, тэлеграм-каналу высветліць не ўдалося.

У той самы час выданне «Коса» адзначае, што фармулёўка «выправіць былога на вайну» з'яўлялася ў пошукавых запытах вясной 2023 і 2024 гадоў. Тады падобны запыт адправілі 5,3 тысячы і 4,2 тысячы разоў адпаведна. Найбольш часта гэтым цікавіліся жыхары Паволжа, Сібіры і Цэнтральнай часткі Расеі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках