За ноч у Беларусь заляцеў 31 «Шахед»
4- 2.12.2024, 14:05
- 5,710
Некалькі беспілотнікаў былі "лакальна страчаныя".
Уночы 2 снежня маніторынгавая група “Беларускі Гаюн” зафіксавала 31 заход расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу “Шахед” у Беларусь з Украіны і Расеі.
Дроны праходзілі праз "беларускі калідор", заляталі ў бок Лоева, Брагіна, Рэчыцы, Мазыра, Гомеля і Хойнікаў, а адзін з іх рухаўся ў бок РБ, развярнуўся і вылецеў у РФ, адтуль на разварот у РБ, над Беларуссю яшчэ адзін разварот і назад у Расею.
Першы заход зафіксаваны а 23:03, дрон заляцеў праз Камарын у “беларускі калідор” і, праляцеўшы над РБ, вылецеў на Чарнобыль.
Наступныя заходы: 23:19 (4), 23:27, 23:33, 00:10 (2х), 00:16 (2х), 00: 21 (2х), 00:25 (2х), 00:38, 00:43, 01:04, 01:09, 01:20, 01:23, 01:38, 01:58, 02:25 (2х), 03:03, 03:08, 03:14 (2х) і 04: 30.
За ноч дзяжурная авіяцыя ВПС РБ не падымалася. Паводле звестак паветраных сіл УСУ, за ноч над тэрыторыяй Беларусі і РФ былі лакальна страчаныя 6 БПЛА.