У Гвінеі амаль сто чалавек загінулі на футбольным матчы
2- 2.12.2024, 11:51
- 5,312
На стадыёне пачаліся беспарадкі.
У Гвінеі ахвярамі масавай бойкі футбольных фанатаў на матчы ў горадзе Нзэрэкорэ сталі дзясяткі чалавек. Канфлікт пачаўся праз заўвагу, якую зрабіў суддзя.
Пастанову суддзі надумалі аспрэчыць. Заўзятары самі выйшлі на поле.
AFP піша са спасылкай на сваю крыніцу, што загінула блізу 100 чалавек. У мясцовай лякарні перапоўнены морг, некаторыя целы ляжаць на падлозе ў калідорах.
Матч быў часткай турніру ў гонар палкоўніка Мамадзі Думбуя. У 2021 годзе ён прыйшоў да ўлады пасля бунту вайскоўцаў і быў прыведзены да прысягі на пасадзе прэзідэнта «пераходнага перыяду»