Беларуса, якога затрымалі падчас пратэстаў у Тбілісі, вызвалілі
2- 2.12.2024, 10:54
- 2,654
Але выклікалі ў міграцыйную службу.
Беларуса Яўгена Муравіцкага, якога затрымалі падчас пратэстаў у Тбілісі, вызвалілі са следчага ізалятара. Пра гэта ён распавёў «Медыязоне».
Са слоў Муравіцкага, яго адпусцілі 2 снежня а 7 раніцы. На яго склалі пратакол паводле артыкула «Абраза вайскоўца спецыяльнага прызначэння», але пасля вызвалення з СІЗА не выдалі на рукі дакументы. На 3 снежня яму прызначаны візіт у міграцыйную службу.
Адзначым, грузінская апазіцыя пратэстуе супраць пастановы прарасейскага ўрада замарозіць перамовы аб уступленні ў ЕЗ. Пратэсты ідуць вось ужо пяты дзень запар.