У беларускіх крамах прадаюць цукеркі з сюрпрызам
7- 18.12.2024, 18:58
- 6,068
Абяцаюць казку, а на справе хочуць спаганяць падаткі.
На цукерках «Алёнка» Гомельскай фабрыкі «Спартак» з'явіліся QR-коды, якія вядуць на старонку з аўдыёказкай. Яна размешчаная на сайце Міністэрства падаткаў і збораў, піша blizko.by.
Паводле інфармацыі выдання, у казцы «У якім царстве жыць добра» аповед пра дзве дзяржавы. У першай усе жылі ў дастатку, а ў другой — у беднасці, бо там ніхто нічога не чуў пра падаткі.
У казцы «Казка-праўда пра лісу» распавядаецца пра тое , што ўсе дарослыя і здаровыя звяры павінны працаваць, а частку свайго заробку аддаваць ва ўсеагульную скарбніцу.