The Times: Мэтанакіраваная ліквідацыя Кірылава цалкам апраўданая
3- 18.12.2024, 17:53
- 2,656
Цывільныя ў выніку не пацярпелі.
Ліквідацыя ў Расеі расейскага генерала Ігара Кірылава - апраўданы акт абароны Украіны, у якім, дарэчы, не пацярпелі цывільныя, падкрэсліваюць у The Times.. Там нагадваюць, што вайсковец адказваў за шматлікія хімічныя атакі расейскіх акупантаў па пазіцыях украінскіх абаронцаў, у тым ліку з дапамогай хлорпікрыну. Акрамя таго, ён быў рупарам прапаганды Крамля аб нібы стварэнні біялабараторый у нашай дзяржаве і іншым падобным трызненні.
У матэрыяле сказана, што ў Кірылава не было шанцаў паўстаць перад судом, таму ягонае забойства апраўданае. Яно мусіць стаць папярэджаннем і стрымліваючым фактарам для астатніх прадстаўнікоў рэжыму Уладзіміра Пуціна. Гэта сігнал, што нікому з іх не ўдасца пазбегнуць адплаты за свае злачынствы.
Акрамя таго, гэтая аперацыя з'яўляецца сігналам Захаду аб рашучасці Украіны - урада, народа і УСУ - працягваць барацьбу. Сёння гэта асабліва неабходна, улічваючы нерашучасць хаўруснікаў.
«Не варта сумнявацца ў тым, што неабходная салідарнасць з Кіевам, чыя барацьба з расейскім уварваннем мае значэнне для рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі краін-чальцоў NATO. Еўрапейскія ўрады павінны таксама дыпламатычна давесці новай адміністрацыі, што барацьба Кіева мае глабальныя наступствы», - падкрэслівае выданне.
У The Times адзначаюць, што Пуцін не спыніцца, пакуль не ўпэўніцца ў сваёй паразе. Але калі гэта адбудзецца, ён хутка эвакуюе свае войскі з Украіны, як эвакуяваў іх з Сірыі пасля падзення рэжыму Башара аль-Асада.