18 снежня 2024, Серада, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі міністр: Орбан зайшоў занадта далёка

4
Польскі міністр: Орбан зайшоў занадта далёка
ВІКТАР ОРБАН

За ім Вугоршчына ўжо не адновіць стасункі з ЕЗ.

Польскі міністр юстыцыі Адам Боднар мяркуе, што Вугоршчына пры прэм'ерстве Віктара Орбана зайшла занадта далёка ў ігнараванні заканадаўства ЕЗ, што зможа змяніць курс толькі пасля змены ўлады.

Пра гэта ён сказаў у каментары Politico.

На ягоную думку, за цяперашнім кіраўніцтвам «Вугоршчыне можа быць складана» аднавіць добрую рэпутацыю ў Еўразвязе.

«Прыклад Польшчы паказвае, што без змены кіраўніцтва можа быць надзвычай цяжка змяніць курс на вяршэнства права і аднавіць дэмакратычныя каштоўнасці», – дадаў польскі міністр.

У той жа час Боднар сказаў, што нават калі апазіцыі ўдасца перамагчы Орбана на выбарах у Вугоршчыне ў 2026 годзе, прычыненая вугорскай грамадзянскай супольнасці шкода будзе вельмі глыбокай, і для яе выпраўлення спатрэбяцца звышнамаганні.

«Прымаючы пад увагу глыбіню інстытуцыйных зменаў», перад Еўрапейскай камісіяй стаіць складаная задача вярнуць Будапешт ва ўлонне ЕЗ, мяркуе польскі чыноўнік.

Каментары Боднара з'явіліся на фоне падрыхтоўкі Варшавы да старшынства ў Радзе Еўрапейскага Звязу ў першым паўгоддзі 2025 года, якое яна пярэйме ад Вугоршчыны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках