У Беларусі ёсць праблема, якая больш за ўсё б'е па менчуках і льготніках
5- 18.12.2024, 16:00
- 6,920
У галіне адбыўся абвал.
Менск цягне ўніз будаўніцтва новага жылля: у сталіцы ў лістападзе адбыўся «абвал», гэта вынікае са звестак Белстата. Але агулам у краіне гэты паказчык у плюсе за 11 месяцаў гэтага года. Нагадаем, у верасні ўпершыню за працяглы час атрымалася аднавіць тэмпы ўзвядзення нерухомасці, да гэтага яны былі ў мінусе, піша «Зеркало».
За 11 месяцаў гэтага года агулам па краіне ўзвялі 3,3043 млн квадратных метраў агульнай плошчы жылля. Гэта на 0,4% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га. Нагадаем, у студзені-кастрычніку рост быў на ўзроўні 0,2%, а ў студзені - верасні - 2,5%.
Як сітуацыя адрозніваецца па рэгіёнах?
За 11 месяцаў гэтага года ў мінусе ў будаўніцтве новага жылля былі Менск (-31,7% да аналагічнага перыяду 2023-га) і Берасцейская вобласць (-1%) Астатнія рэгіёны выявіліся ў плюсе, больш за ўсё — Магілёўская вобласць (+13,3%).
Але калі глядзець звесткі канкрэтна за лістапад, то ў мінусе былі Менск (-83 адсоткі), Гомельская (-15,75 да аналагічнага месяца 2023 года) і Віцебская (-8,1%) вобласці.
Раней эксперты прагназавалі перамены на рынку нерухомасці - яны кажуць, такое ўжо было 11 гадоў таму.
Якая сітуацыя з ільготнікамі?
З дзяржпадтрымкай у студзені - лістападзе было пабудавана 685,3 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля. Гэта на 22% менш, чым за аналагічны перыяд.
Канкрэтна ў лістападзе для льготнікаў узвялі 53,7 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля. Гэта на 38,2% менш, чым за аналагічны месяц мінулага года.