Мядзведзеў зладзіў істэрыку праз ліквідацыю генерала Кірылава
7- 18.12.2024, 15:41
- 8,224
Не вытрымаў публікацыі ў The Times.
Намеснік сакратара Савета бяспекі Расеі Дзмітрый Мядзведзеў выліўся пагрозамі пасля ліквідацыі начальніка войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны УС РФ генерал-лейтэнанта Ігара Кірылава.
Ён адрэагаваў на артыкул The Times, у якім забойства назвалі "законным актам абароны".
Мядзведзеў таксама звярнуўся з пагрозамі да журналістаў брытанскага выдання The Times, напісаўшы на англійскай "be careful" ("будзьце асцярожныя") і заявіў, што ў Лондане "шмат што здараецца".