18 снежня 2024, Серада, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, колькі будуць каштаваць калядныя ялінкі ў Менску

Стала вядома, колькі будуць каштаваць калядныя ялінкі ў Менску

Іх пачнуць масава прадаваць у выходныя.

Першы аб'ект продажу калядных ялінак ад Мінлясгаса пачаў працаваць у Менску 14 снежня на вуліцы Баграціёна. Астатнія пункты адкрыюцца ў Менску ўжо 21 і 22 снежня, даведаліся ў «Минск-Новостях».

21 і 22 снежня ў Менску масава пачнуць адкрывацца пункты, дзе можна будзе набыць каляднае дрэва ад Мінлясгаса. Кошты абяцаюць быць ніжэйшымі, чым у прыватнікаў.

Напрыклад, у Менскім лясгасе ялінка да метра ў вышыню каштуе прыкладна 20 рублёў, ад метра да двух — блізу 30 рублёў, ад двух да трох — крыху больш за 35 рублёў. Даражэй абыдуцца яловыя дрэвы ў гаршках - ад 38 рублёў.

Як удакладніла Настасся Мацкевіч, сакратар Міністэрства лясной гаспадаркі, кошты ў рэгіёнах могуць адрознівацца. Вялікім попытам у беларусаў карыстаюцца звычайныя ялінкі. З кожным годам усё больш пакупнікоў аддаюць перавагу іглічным дрэвам у гаршках.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках